Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла трэці матч на «Ралан Гарос».
Сёння ў матчы трэцяга раўнда другая ракетка свету перайграла іспанскую тэнісістку Паўлу Бадосу, якая займае 139-е месца ў рэйтынгу WTA, — 7:5, 6:1. У 1/8 фіналу саперніцай Сабаленкі будзе пераможца сустрэчы паміж амерыканкамі Мэдысан Кіз (12) і Эмай Навара (24). У першым крузе беларуска разграміла расіянку Эрыку Андрэеву (100) — 6:1, 6:2, а затым таксама ў дзвюх партыях перамагла японку Маюку Учыжыму (83) — 6:2, 6:2.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (21) у 1/64 фіналу абыграла прадстаўніцу Аргенціны Надзю Падарошку (59) — 6:1, 6:0, а потым уступіла ў трохсэтавым паядынку расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай (38) — 3:6, 6 :3, 5:7. Год таму Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Францыі, а Вікторыя Азаранка выбыла пасля першага круга.
Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах заробяць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай трэці раз у кар’еры стала лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк, а ў мужчын таксама трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.
Звязда, 1 чэрвеня 2-24
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/13/74352
Текущая дата: 27.12.2024