Першае беларускае золата ў чацвёрты дзень спаборніцтваў Гульняў БРІКС заваявалі прадстаўнікі акадэмічнага веславання.
Нядзельную праграму фіналаў на вяслярным канале адкрыў вырашальны заезд мужчынскіх чацвёрак парных. Лепшы вынік на дыстанцыі ў два кіламетры (6 мін. 0,50 сек.) паказаў беларускі квартэт, які склалі Мікалай Шарлап, Павел Сіненка, Міхаіл Іванчыкаў і Дзяніс Кучараў. На паўтары секунды нашы хлопцы апярэдзілі спартсменаў з Расіі, тройку прызёраў замкнула чацвёрка Узбекістана.
Гэта золата Гульняў БРІКС стала для беларускай каманды па акадэмічным веславанні трэцім пасля індывідуальных перамог Мікіты Карнеева і Алены Фурман. Далей медалі ў чацвёрцы парнай разыграюць жанчыны, а завершыцца турнір весляроў фіналамі васьмёрак.
Звязда, 16 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/13/74455
Текущая дата: 27.12.2024