Андрэй Арлёнак заваяваў срэбную ўзнагароду ў суме дваябор`я юніёрскага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Суве (Фіджы).
У вагавой катэгорыі да 102 кг прадстаўнік Глыбокага пачаў выступленне з перамогі ў першым практыкаванні - рыўку, у якім паказаў вынік 169 кг. У штуршку беларус таксама выканаў усе тры падыходы да штангі на 190 кг, 196 кг і 201 кг, але ў гэтай дысцыпліне яго апярэдзіў Іраклій Чхеідзэ - 204 кг.
Грузінскі атлет набраў у дваябор`і 371 кг (167 кг + 204 кг), Андрэй Арлёнак заняў другое месца - 370 кг (169 кг + 201 кг).
Бронзавым прызёрам сусветнага форуму стаў Амір Азізі з Ірана - 360 кг (165 кг + 195 кг).
Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы на Фіджы прадоўжыцца выступленнем у вагавой катэгорыі да 109 кг, дзе выступіць Канстанцін Куроўскі, а ў турніры для атлетаў звыш 109 кг на памост выйдзе Кірыл Абрамовіч.
6 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/134/48279
Текущая дата: 15.11.2024