14 траўня адбылося пасяджэнне НАК Беларусі. Адным з асноўных пытанняў стала зацвярджэнне складу беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Плануецца, што ў мультыспартыўным форуме, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня, у 15 відах спорту прымуць удзел 227 спартсменаў. Адбор на II Еўрапейскія гульні праводзіўся па ўстаноўленых еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту крытэрыях.
Імянны склад беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях будзе абнародаваны пазней, з улікам выканання спартсменамі планавых заданняў і рэзультатаў, паказаных на адборачных спаборніцтвах.
Таксама на пасяджэнні выканкама абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца бягучай дзейнасці НАК Беларусі, з дакладам аб стратэгіі развіцця хакея выступілі старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў і генеральны дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.
14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
14 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/135/47998
Текущая дата: 15.11.2024