Белорусский портал в Казахстане

Беларуская кап`якідальніца Таццяна Халадовіч перамагла на турніры ў Германіі



Беларуская кап`якідальніца Таццяна Халадовіч перамагла на міжнародным турніры Javelin Speerwurf-Festival у Ене (Германія).

У заключным, шостым, выхадзе у сектар адзін з лідараў сусветнага сезона ў гэтым відзе паказала рэзультат 62 м 93 см. На этапе "Брыльянтавай лігі", што прайшоў 6 чэрвеня ў Рыме, беларуска, адправіўшы кап`ё на 61 м 32 см, не змагла трапіць на п`едэстал.

У Ене ўсё вырашылася ў заключнай спробе. Крысцін Хусонг з Германіі (62 м 40 см), якая лідзіравала са старту спаборніцтваў, не змагла перасягнуць рэзультат беларускі.

Трэцяе месца ў актыве Анну Рані з Індыі - 60 м 46 см.

Таццяна Халадовіч увайшла ў склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскія гульні ў Мінску. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскіх гульнях пройдуць з 23 па 28 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў новым фармаце - "Дынамічная новая лёгкая атлетыка" (DNA).

У турніры прымуць удзел 24 каманды. У праграму спаборніцтваў уключаны бег 100 м (мужчыны, жанчыны), бег 110 м з бар`ерамі (мужчыны), бег 100 м з бар`ерамі (жанчыны), кіданне кап`я (мужчыны, жанчыны), скачкі ў даўжыню (мужчыны, жанчыны), скачкі ў вышыню (мужчыны), эстафетны бег 4x400 м (дзве жанчыны, двое мужчын) і змешаная эстафета ў выглядзе гонкі праследавання (дзве жанчыны, двое мужчын).

10 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/135/48307
Текущая дата: 28.12.2024