Белорусский портал в Казахстане

Скакуха ў вышыню Карына Таранда перамагла на турніры ў Фінляндыі



Скакуха ў вышыню Карына Таранда перамагла на міжнародным турніры Motonet GP у Лахты (Фінляндыя).

Беларуска справілася з планкай на адзнацы 1 м 92 см, пасля чаго з другой спробы ўзяла 1 м 96 см, што дало магчымасць ёй выканаць кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа.

Карына Таранда зрабіла спробу ўзяць планку на вышыні два метры, але пакуль яна ёй не пакарылася.

Як адзначылі ў БФЛА, рэзультат 1 м 96 см даў магчымасць Карыне Тарандзе размясціцца на другім радку сусветнага рэйтынгу гэтага летняга сезона, які яна будзе дзяліць разам з украінскай скакухай Яраславай Магучых. Таксама беларуска перапісала нацыянальны рэкорд сярод моладзі (U23).

6 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/136/48288
Текущая дата: 28.12.2024