Белорусский портал в Казахстане

Пайшоў з жыцця легендарны трэнер Рэнальд Кныш



Заслужаны трэнер БССР і СССР па спартыўнай гімнастыцы, які выхаваў дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут, памёр на 88-м годзе жыцця ў пятніцу.

Легендарны трэнер па спартыўнай гімнастыцы Рэнальд Кныш памёр на 88-м годзе жыцця, пра гэта паведамілі ў міністэрстве спорту і турызму Беларусі.

Савецкі і беларускі трэнер Рэнальд Кныш нарадзіўся 10 верасня 1931 года ў Копылі. У канцы 1944 года яго сям`я пераехала ў Гродна. У 1949 годзе ён стаў абсалютным чэмпіёнам БССР сярод юніёраў па спартыўнай гімнастыцы. З 1953 года быў трэнерам у Гродзенскай дзіцячай спартыўнай школе №3 у секцыі спартыўнай гімнастыкі.

Кныш выхаваў дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак - Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут, а таксама чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву. У ходзе сваёй трэнерскай кар`еры вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што ў 1964 годзе быў ганараваны званнем "Заслужаны трэнер СССР". У 1972 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам горада Гродна, у 1974 годзе атрымаў званне "Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР".

Пасля Алімпійскіх гульняў 1980 года і канфлікту з падапечнай Вольгай Корбут Рэнальд Кныш пакінуў спорт. Нейкі час ён жыў у Мінеральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Гродна і жыў там да смерці.

Sputnik, 19 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/138/47619
Текущая дата: 15.11.2024