Беларускія спартсменкі заваявалі чатыры ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на тэставых спаборніцтвах да II Еўрапейскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы, якія праходзяць у "Мінск-Арэне".
Беларуска Аліна Гарнасько паднялася на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў практыкаваннях з булавамі. Таксама на яе рахунку срэбная ўзнагарода ў выступленні з абручом. Яе партнёрша па камандзе Юлія Еўчык заваявала срэбныя медалі ў практыкаваннях са стужкай і мячом.
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская адзначыла, што тэставыя спаборніцтвы праходзяць на высокім узроўні, беларускія грацыі ставяць самыя высокія і амбіцыйныя мэты.
"Цяжка выступаць у родных сценах. Спадзяюся, на II Еўрапейскіх гульнях дзяўчаты адкінуць хваляванне і пакажуць свой максімум", - сказала яна.
У тэставых спаборніцтвах прымаюць удзел спартсменкі з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Эстоніі, Малдовы, Румыніі. Прадоўжацца спаборніцтвы сёння выступленнямі грацый у групавых практыкаваннях.
Мастацкая гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У Мінску 22 і 23 чэрвеня будзе разыграна восем камплектаў медалёў.
4 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/138/47905
Текущая дата: 27.12.2024