Белорусский портал в Казахстане

З 1 студзеня 2024 года беларускім бязвізам скарысталіся 88 108 іншаземцаў з Еўрасаюза



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі 41 053 грамадзяніны Літвы, 21 911 грамадзян і 6192 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 18 952 грамадзяніны Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі 888 714 іншаземцаў: 536 264 грамадзяніны Літвы, 206 712 грамадзян і 62 307 неграмадзян Латвіі, а таксама 83 431 грамадзянін Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/14/74271
Текущая дата: 28.12.2024