Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова перамагла ў аднадзённай гонцы на шашы ў Аланіі (Турцыя) Grand Prix Justiniano Hotels, паведамілі ў кантынентальнай камандзе "Мінск".
У фінішным спурце беларуска апярэдзіла групу саперніц і паказала рэзультат 2 гадзіны 41 мін. 32 сек. Другое месца ў расіянкі Марыі Міляевай, а бронзавым прызёрам стала Марына Іванюк з Украіны. Чацвёртае месца заняла знакамітая гоншчыца, прызёр Алімпійскіх гульняў Лондана і Рыа-дэ-Жанэйра Вольга Забялінская, якая выступае за Узбекістан.
У мужчынскай гонцы UCI Grand Prix Veloalanya перамогу таксама святкаваў прадстаўнік велагрупы "Мінск" Мікалай Шумаў, які пераадолеў дыстанцыю за 2 гадзіны 55 мін. і 12 сек.
11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/141/47150
Текущая дата: 15.11.2024