Беларускія спартсменкі адзначаны трыма ўзнагародамі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся 7 красавіка ў італьянскім Пезара.
Выступаючы з абручом, беларуская грацыя Кацярына Галкіна ўзнялася на трэцюю прыступку п`едэстала гонару з рэзультатам 21,200 бала. Залаты медаль заваявала расіянка Арына Аверына (22,500 бала), срэбны - яе сястра Дзіна Аверына (22,400 бала).
У практыкаванні з булавамі беларуска Аліна Гарнасько атрымала бронзавую ўзнагароду. Суддзі ацанілі яе праграму на 20,600 бала. Першае месца ў расіянкі Дзіны Аверынай (22,400 бала), другое - італьянкі Аляксандры Аджырджыкулезэ (20,950 бала).
Яшчэ адзін бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла Аліна Гарнасько ў выступленні са стужкай (18,800 бала). На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў гэтай дысцыпліне ўзнімалася расіянка Дзіна Аверына (20,600 бала), на другой пазіцыі спынілася балгарская грацыя Катрын Тасева (19,000 бала).
У час II Еўрапейскіх гульняў спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы пройдуць 22 і 23 чэрвеня ў "Мінск-Арэне". Спартсменкі разыграюць 8 камплектаў узнагарод у камандных і індывідуальных практыкаваннях.
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/141/47483
Текущая дата: 27.12.2024