У рэйтынгу краін свету, спрыяльных для прадстаўнікоў ЛГБТ, Беларусь заняла 137-е месца з 197 краін і рэгіёнаў.
Рэйтынг "Індэкс гей-турызму" (Spartacus Gay Travel Index) штогод публікуе кампанія Spartacus Travel. Пры яго складанні краіны ацэньваюцца па 14 крытэрыях у трох катэгорыях: грамадзянскія правы, любыя формы дыскрымінацыі, пагрозы прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці.
Аналагічную з Беларуссю пазіцыю ў рэйтынгу займаюць такія краіны, як Бахрэйн, Бурундзі, Грэнада, Гвіяна, Кот-д`Івуар, Аман, Парагвай, Сьера-Леонэ. Расія на 159-м месцы, Украіна — на 95-м, Польшча — на 83-м, Літва — на 57-м, Латвія — на 68-м.
У пяцёрку самых небяспечных краін і рэгіёнаў для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ўвайшлі Емен, Іран, Сірыя, Самалі і Чачня. Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, у гэтых краінах "гомасексуалісты шырока пераследуюцца і знаходзяцца пад пагрозай смерці".
Самымі бяспечнымі прызнаныя Канада, Партугалія, Швецыя, Аўстрыя і Бельгія.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2019
Мінск, 6 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/142/47068
Текущая дата: 15.11.2024