Белорусский портал в Казахстане

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" пачала гоначныя выпрабаванні новага "капотніка"



Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" пачала выпрабаванні сваёй навінкі - гоначнага аўтамабіля капотнай кампаноўкі, паведаміла ў аўторак прэс-служба "стайні".

Свой першы "капотнік" МАЗаўцы паказалі ў канцы снежня - каміён выехаў з варот завода і паўстаў перад журналістамі. Кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч на прэс-канферэнцыі расказаў, што паколькі каманда не мае досведу кіравання такой машынай, перад удзелам у гонках яе трэба "абкатаць".

"Сёння ў Астраханскай вобласці пачаліся выпрабаванні капотнага аўтамабіля "МАЗ-СПОРТаўта", якія працягнуцца тры дні", - распавялі ў камандзе.

У "МАЗ-СПОРТаўта" паабяцалі, што хутка гоншчыкі падзеляцца досведам кіравання новым каміёнам.

Неабходнасць у "капотніку" наспявала ўжо даўно - машына такой кампаноўкі больш манеўраная, а таксама з-за асаблівасцяў канструкцыі камфортней для экіпажа. Такі грузавік ёсць і ў сапернікаў беларусаў - каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", аднак расіяне не маглі выстаўляць яго на "Дакар" з-за тэхнічных пытанняў. МАЗаўцы маюць права выступаць на "капотніку" як у "Дакары", так і іншых міжнародных ралі-рэйдах.

Sputnik, 13 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/143/47186
Текущая дата: 27.12.2024