Беларускія спартсмены заваявалі чатыры бронзавыя медалі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы (U-22) па боксе, які прайшоў ва Уладзікаўказе 7-18 сакавіка.
На папярэдняй стадыі беларуска Дар`я Асмалоўская (вагавая катэгорыя 69 кг) была мацнейшая за спартсменку з Венгрыі Віўен Будаі, але ў паўфінале саступіла саперніцы з Італіі Анжэле Карыні і атрымала бронзавую ўзнагароду форуму. Таксама на трэцюю прыступку п`едэстала гонару падняліся яе партнёры па камандзе Яўген Кармільчык (49 кг), Дзмітрый Дзяшкевіч (60 кг) і Аляксандр Радзівонаў (69 кг).
Удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы прынялі 240 спартсменаў з 39 краін.
Бокс уваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. У час мультыспартыўнага форуму з 21 па 30 чэрвеня ў сталічным палацы спорту "Уручча" сярод баксёраў будзе разыграна 15 камплектаў медалёў. За ўзнагароды паспаборнічаюць больш за 300 атлетаў.
18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/143/47232
Текущая дата: 27.12.2024