Лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўвайшла ў топ-35 парнага рэйтынгу ВТА.
Пасля перамогі на буйным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) 20-гадовая спартсменка паднялася ў рэйтынгу з 65-га на 34-е месца. Ранейшы рэкорд — 57-мы радок у кастрычніку 2018 года.У адзіночным рэйтынгу Сабаленка захавала дзявятую пазіцыю.
Тытул у Індыян-Уэлсе — першы ў яе парнай кар`еры. Перамогу на гэтым турніры з прызавым фондам больш за 9 млн долараў ЗША тэнісістка заваявала разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс (паднялася ў рэйтынгу з 11-га на 10-е месца).
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/143/47255
Текущая дата: 27.12.2024