З 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі будзе дзейнічаць забарона на вылаў звычайнага мянтуза, якая працягнецца па 28 лютага 2019 года.
У названы перыяд мянтуз ідзе на нераст. У краіне гэта рыба - адзіны праснаводны прадстаўнік сямейства трасковых.
Як расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, нерастуе мянтуз невялікімі групамі, якія складаюцца з самкі і некалькіх самцоў. Нераставанне адбываецца пры тэмпературы вады каля 1-3 градусаў. Пры моцных маразах нераст працякае больш актыўна, пры адлізе расцягваецца на месяц і больш. Пладавітасць мянтуза вельмі высокая, у асобін буйных памераў дасягае мільёна ікрынак. Але нягледзячы на гэта выжывальнасць ікрынак і лічынак малая. Вялікая колькасць ікры з’ядаецца іншымі рыбамі, а частка і самім мянтузом.
За здабычу мянтуза ў тэрміны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь альбо крымінальная, калі будзе здабыта больш за тры асобін гэтага выгляду. Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну мянтуза ў перыяд нерасту прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічынь (661,5 рубля) у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 снежня 2018
Звязда, 23 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/149/46180
Текущая дата: 15.11.2024