Белорусский портал в Казахстане

Затрыманы адміністратар ХК "Нёман", які падазраецца ў крадзяжы больш як 4,6 тысячы еўра на паездку дзіцячай каманды ў Эстонію



У Гродне ўзяты пад варту работнік хакейнага клуба, якога абвінавачваюць у крадзяжы грошай.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, днём 21 снежня паступіла заява ад трэнера-выкладчыка спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву "Нёман" па хакеі з шайбай. Ён паведаміў аб крадзяжы партманета, у якім знаходзілася 4.655 еўра, выдзеленыя клубам для паездкі дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію.

Па факце крадзяжу ў буйным памеры распачатая крымінальная справа. Асоба падазронага ўстаноўленая — гэта 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба "Нёман".

Падчас допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе выкрадзеныя грошы клуба канфіскаваныя.

Мужчыну выстаўленае абвінавачанне, ён знаходзіцца пад вартай.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/149/46224
Текущая дата: 15.11.2024