Белорусский портал в Казахстане

Вясенняя забарона на лоўлю рыбы ўводзіцца ў Беларусі



Раней у рэспубліцы была ўведзена забарона на лоўлю шчупака, цяперашняя ж мера закране ўсе астатнія віды рыб, якія жывуць у вадаёмах краіны.

Сезонная забарона на лоўлю рыбы надыходзіць у Беларусі, яна пачне дзейнічаць з 20 сакавіка.

Абмежавальная мера звязана з нерастам рыбы. Раней за ўсё забарона набудзе моц у паўднёвых рэгіёнах краіны – у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Там яна будзе дзейнічаць з 20 сакавіка па 18 траўня.

На вадаёмах Гродзеншчыны, Міншчыны і Магілёўшчыны, а таксама Мінска рыбалку абмяжуюць з 1 красавіка па 30 траўня. У Віцебскай вобласці нераставая забарона наступіць 10 красавіка і працягнецца па 8 чэрвеня.

Лавіць можна, але асцярожна

Сезонная забарона не мае на ўвазе поўнае табу на рыбалку. У гэтыя тэрміны аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, які аснашчаны адной штучнай прынадай, што мае не больш за два адзінарныя, ці падвойныя ці патройныя кручкі.

Лавіць дазволена толькі ў светлы час сутак і без заходу ў ваду.

Таксама можна лавіць з лёду, калі недзе ён яшчэ захаваўся, або са штучных збудаванняў.

Прамысловае рыбалоўства пры гэтым поўнасцю забаронена.

Шчупак ужо пад забаронай

З 1 сакавіка 2024 года ў Беларусі пачала дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака.

У рыбалоўных угоддзях Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей ён прадоўжыцца па 15 красавіка, на Віцебшчыне – з 9 сакавіка па 23 красавіка.

За парушэнне забароны – штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (400-1200 рублёў). Таму, хто зловіць шчупака і забярэ яго сабе, прыйдзецца кампенсаваць нанесеную шкоду прыродзе – 9 базавых (360 рублёў) за кожную вылаўленую асобіну.

Мінск, 17 сакавіка 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/15/73130
Текущая дата: 06.11.2024