Белорусский портал в Казахстане

Сасновіч перамагла расіянку Патапаву ў Брысбене



У другім крузе беларуска згуляе супраць украінкі Світолінай, з якой яна сустракалася ў фінале турніру год таму, але саступіла.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў аўстралійскім Брысбене.

Паядынак першага круга спаборніцтвы адбыўся 1 студзеня.

Прадстаўніца Беларусі атрымала перамогу над расіянкай Анастасіяй Патапавай ў двух сэтах - 6:4, 7:5.

Наступнай саперніцай Сасновіч стане украінка Эліна Світоліна, сустрэча адбудзецца 2 студзеня.

Нагадаем, раней удала стартавала на турніры ў кітайскім Шэньчжэне першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка - яна была мацнейшая за немку Таццяну Марыю. У другім крузе беларусцы будзе супрацьстаяць расіянка Кацярына Аляксандрава.

Sputnik, 1 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/150/46362
Текущая дата: 25.12.2024