Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй будзе падпісана пасля таго, як ён азнаёміцца з дакументам.
У чацвер у Брэсце прайшло пасяджэнне Савета міністраў саюзнай дзяржавы, прэм`ер-міністры Румас і Мядзведзеў павінны былі падпісаць пагадненне аб прызнанні віз. Але нечакана дакумент не быў падпісаны.
"Праблем (з падпісаннем пагаднення) не будзе, проста дакумент не прайшоў унутрыдзяржаўныя працэдуры. Я яго (дакумент) яшчэ не бачыў", - сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.
Па яго словах, прычына таго, што дакумент не быў падпісаны ў чацвер у Брэсце на Саюзным Саўміне, адна - яго не разгледзелі на ўзроўні прэзідэнта.
Беларусь і Расія каля 2 гадоў рыхтавалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз трэціх краін.
Беларускі бок разлічвае, што пагадненне будзе падпісана да 20 мая наступнага года - часу пачатку дзеяння бязвіза для замежнікаў, якія маюць акрэдытацыю на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску.
Sputnik, 14 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/151/46021
Текущая дата: 15.11.2024