Белорусский портал в Казахстане

"Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-мапу Беларусі



РУП "Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-мапу "Рэспубліка Беларусь", паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"Для таго каб захаваць памяць пра падарожжы па Беларусі, дастаткова проста сцерці манеткай срэбрысты слой з тэрыторый тых раёнаў краіны, у якіх давялося пабываць. Пад слоем схавана маляўнічая і вельмі падрабязная мапа з адлюстраваннем гербаў населеных пунктаў Беларусі. Мапу дапаўняюць вытрымкі вершаў беларускіх паэтаў пра родны край", - расказалі ў прэс-службе.

Скрэтч-мапа выдадзена на беларускай мове, яе маштаб 1:1 100 000. Яна паступіць у фірменную гандлёвую сетку "Белкартаграфіі" 21 лістапада, у дзень урачыстай прэзентацыі чатырохтомнага выдання "Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi" ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Новую мапу і ўсе чатыры тамы атласа можна будзе набыць на арганізаванай у бібліятэцы выстаўцы-продажы прадукцыі "Белкартаграфіі".

Пазней скрэтч-мапа Беларусі паступіць у магазіны гандлёвай сеткі "Белкніга".

19 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/152/45673
Текущая дата: 16.11.2024