Белорусский портал в Казахстане

Мінск увайшоў у тройку гарадоў СНД, куды едуць на шопінг расійскія турысты



Расійскія турысты прыязджаюць на закупы ў гарады краін СНД у сярэднім на 2-3 дні і аддаюць за гэты час да тысячы долараў.

Мінск увайшоў у рэйтынг топ-3 гарадоў СНД, куды прыязджаюць на шопінг расійскія турысты, такія звесткі абнародавала аналітычнае агенцтва "ТурСтат".

Каб скласці гэты рэйтынг, эксперты прааналізавалі дадзеныя аб тым, якія шоп-туры былі папулярныя ў расіян з пачатку 2018 года. Высветлілася, што часцей за ўсё расійскія турысты едуць з мэтай што-небудзь купіць у сталіцу Азербайджана - Баку, сталіцу Казахстана - Астану і сталіцу Беларусі - Мінск.

Паводле экспэртаў, расіяне марнуюць на шопінг у гэтых гарадах у сярэднім 2-3 дні. За гэты час яны паспяваюць выдаткаваць каля 1 тысячы долараў. Якія менавіта тавары купляюць часцей за ўсё, невядома.

Мінск часта займае высокія месцы ў розных турыстычных рэйтынгах. Так, летам бягучага года Мінск увайшоў у тройку гарадоў СНД, папулярных для адпачынку ў расійскіх турыстаў. У тройцы лідараў таксама апынуліся Баку і Алматы. Характэрна, што многія вандроўнікі праводзяць у Мінску ўсяго пару дзён, а потым працягваюць адпачынак у беларускіх санаторыях.

Нядаўна сталіца Беларусі размясцілася ў топ-3 самых чыстых гарадоў свету. Першае месца заняў Сінгапур, другім па чысціні горадам стаў Токіа. Рэйтынг быў складзены на аснове водгукаў, якія пакідаюць турысты на сайце Booking.com.

Sputnik, 12 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/153/45583
Текущая дата: 16.11.2024