Беларус Ілья Шымановіч заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў другі дзень чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе ў Ханчжоу (Кітай).
На дыстанцыі 100 м брасам Ілья Шымановіч паказаў час 56,10 сек. Мацнейшым за яго аказаўся спартсмен з Паўднёвай Афрыкі Камерон ван дэр Бург - 56,01 сек. Бронза дасталася японскаму атлету Ясухіра Касекі - 56,13 сек.
Чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе - у 25-метровым басейне - праводзіцца раз у два гады. У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 900 спартсменаў з 178 краін. Планетарны форум завершыцца 16 снежня.
12 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/153/45970
Текущая дата: 25.12.2024