"Польская Венецыя" на 12 астравах абыйшла 20 іншых прэтэндэнтаў на першынство - за горад прагаласавала 41 тысяча чалавек.
Польскі горад Вроцлаў назвалі лепшым турыстычным напрамкам Еўропы, пішуць складальнікі рэйтынгу European Best Destinations.
Горад змагаўся за гэтае званне яшчэ з 20 прэтэндэнтамі. За яго прагаласавала каля 41 тыс. чалавек з 320 тыс. апытаных на сайце.
"Більбао, Кальмар, Хвар, Рыга, Мілан, Афіны, Будапешт, Лісабон, славенскі Бохінь, Прага, Катор, Парыж, Вена і Амстэрдам таксама былі сярод вашых любімых напрамкаў для адпачынку ці шпацыраў па горадзе", - напісалі складальнікі рэйтынгу.
Вроцлаў называюць польскай Венецыяй. Размешчаны на 12 астравах, якія злучаюць 120 мастоў, ён спадабаўся шматлікім турыстам. Складальнікі рэйтынгу рэкамендуюць наведаць будынак мэрыі, кветкавы рынак, універсітэт, батанічны сад і іншыя славутасці горада.
Тыя, хто ўжо быў у горадзе, ведаюць, што на вуліцах можна сустрэць скульптуры гномаў. Усяго па горадзе раскідана 350 такіх незвычайных архітэктурных формаў, і госці Вроцлава любяць іх шукаць. А European Best Destinations асобна адзначыў не толькі архітэктуру горада, але і дружалюбнасць мясцовых жыхароў.
На другім месцы рэйтынгу размясціўся іспанскі Більбаа, на трэцім - французскі Кальмар, за ім стаіць харвацкі востраў Хвар, а пяцёрку лідараў замыкае блізкая многім беларусам Рыга. Так што калі вы плануеце наступны адпачынак, хай вас парадуе, што некаторыя з лепшых напрамкаў Еўропы размешчаны не вельмі далёка ад Мінска.
Некаторыя рэйтынгі ўзначальвае і сталіца Беларусі. У гэтым годзе Мінск назвалі самым папулярным горадам у расійскіх бізнесменаў.
А раней беларускай сталіцы далі тытул аднаго з найбольш запатрабаванага турыстычнага кірунку сярод краін СНД, Мінск увайшоў у тройку лідараў. Таксама горад стаў трэцім у рэйтынгу лепшых для шопінгу на прасторах Садружнасці.
А раней беларускай сталіцы далі тытул аднаго з найбольш запатрабаванага турыстычнага кірунку сярод краін СНД, Мінск увайшоў у тройку лідараў. Таксама горад стаў трэцім у рэйтынгу лепшых для шопінгу на прасторах Садружнасці.
Мінск, 17 снежня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/153/46058
Текущая дата: 25.12.2024