На конкурс па выбары арыгінальнай канцэпцыі турыстычнага брэнда Беларусі паступіла 24 работы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Работы падрыхтавалі прадстаўнікі рэкламных, крэатыўных, камунікацыйных, брэндынгавых агенцтваў, а таксама прыватныя асобы і грамадскія арганізацыі. Тры варыянты канцэпцыі брэнда прадставіла адно з расійскіх агенцтваў.
Першае пасяджэнне журы конкурсу прайшло пад старшынствам намесніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, грамадскіх арганізацый, турыстычных кампаній, рэкламных агенцтваў, Нацыянальнага агенцтва па турызме, ВНУ.
Аўтары работ прадставілі свае праекты і растлумачылі задуму, канцэпцыю, эскіз, слоган і лагатып турыстычнага брэнда. Члены журы выставілі папярэднія ацэнкі.
Як адзначыў Міхаіл Партной, праведзена вялікая работа, многія праекты можна браць за аснову. Тым не менш усім канкурсантам далі яшчэ два тыдні на выпраўленне недахопаў, удакладненне дэталей, пасля чаго журы збярэцца зноў.
Потым лепшыя праекты будуць прадстаўлены для грамадскага абмеркавання. Канчатковае рашэнне вынесе экспертны савет на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Ігарам Петрышэнкам.
Міхаіл Партной падкрэсліў, што турыстычны брэнд краіны - гэта не проста малюнак, нейкі графічны сімвал, а эмацыянальна-інфармацыйны вобраз, які павінен быць унікальным, прывабным і пазнаваемым. Ён будзе служыць дадатковым інструментам павышэння прывабнасці Беларусі, паляпшэння яе іміджу, узмацнення канкурэнтаздольнасці.
Мяркуецца, што брэнд у далейшым будзе шырока выкарыстоўвацца для прэзентацыі і папулярызацыі турыстычных магчымасцей краіны на міжнародным узроўні.
1 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/154/45531
Текущая дата: 16.11.2024