20-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася з 16-га на рэкорднае 11-е месца ў рэйтынгу ВТА.
На мінулым тыдні лепшая спартсменка Беларусі 2017 года па выніках апытання БелаПАН дайшла да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая.
У чэмпіёнскай гонцы ВТА Сабаленка перамясцілася з 11-га на 10-е месца.
Аляксандра Сасновіч паднялася з 32-га на 31-шы радок, Вікторыя Азаранка, якая датэрмінова завяршыла сезон, засталася на 55-м месцы, Вера Лапко апусцілася з 60-га на 62-е.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2018
Мінск, 8 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/155/45288
Текущая дата: 16.11.2024