Белорусский портал в Казахстане

Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на этапе КС у Сінгапуры



Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на сёмым этапе Кубка свету ў Сінгапуры.

На дыстанцыі 50 м брасам беларус паказаў рэзультат 25,95 сек.

Другім фінішаваў Кірыл Прыгода з Расіі - 26,01 сек. Петэр Стывенс са Славеніі заняў трэцяе месца - 26,09 сек.

На дзень раней Ілья Шымановіч стаў трэцім у вырашальным заплыве на 100 м брасам, а яго партнёр па камандзе Яўген Цуркін заняў трэцяе месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем.

Этап Кубка свету па плаванні ў Сінгапуры завяршаецца 17 лістапада. Чарговым вялікім стартам для атлетаў у зімовым сезоне стане чэмпіянат свету на кароткай вадзе, які з 11 па 16 снежня прыме кітайскі Ханчжоу.

16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/155/45658
Текущая дата: 26.12.2024