Белорусский портал в Казахстане

Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка WTA назвала "Прарывам месяца"



Афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) падвёў вынікі галасавання ў катэгорыі "Прарыў жніўня". Перамогу атрымала беларуска Арына Сабаленка, яна абыйшла Анастасію Севастову з Латвіі і Лесю Цурэнка з Украіны.

Яна дайшла да 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), дзе ў паядынку 3 верасня саступіла пераможцы турніру японцы Наомі Асацы. Бяспройгрышная серыя беларускі доўжылася восем матчаў.

Для Сабаленка адкрыты чэмпіянат US Open стаў лепшым за яе кар`еру. Раней лепшым вынікам для беларускі лічыўся выхад у другі круг на чэмпіянаце ва Уімблдоне ў 2017 годзе.

На жаль, на гэтым тыдні прадстаўніца Беларусі пацярпела паражэнне ў першым крузе турніру ў канадскім Квебеку і знялася з турніра ў кітайскім Гуанчжоу.

Зараз беларуская тэнісістка займае 20-ы радок у сусветным рэйтынгу.

Sputnik
Мінск, 15 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/157/44948
Текущая дата: 16.11.2024