Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка перамагла шостую ракетку свету на буйным турніры ў кітайскім горадзе Ухань, Сасновіч выбыла



Першая ракетка Беларусі і № 20 сусветнага рэйтынгу 20-гадовая Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру WTA серыі "Прэм`ер" з прызавым фондам 2 млн 746 тыс. долараў у кітайскім горадзе Ухань.

У матчы 1/16 фіналу ў ноч на аўторак па мінскім часе Сабаленка ў трох сэтах перамагла шостую ракетку планеты ўкраінку Эліну Світоліну — 6:4, 2:6, 6:1. Матч працягваўся 1 гадзіну і 51 хвіліну.

У 1/8 фіналу Сабаленка згуляе з пераможніцай пары Юлія Гёргес (№ 10, Германія) — Сафія Кенін (№ 62, ЗША).

Іншая беларуска 24-гадовая Аляксандра Сасновіч (№ 32) у матчы другога круга саступіла алімпійскай чэмпіёнцы Рыа-2016 Моніцы Пуіг (№ 51) з Пуэрта-Рыка — 2:6, 2:6. Матч працягваўся 1 гадзіну і 13 хвілін.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/158/45058
Текущая дата: 26.12.2024