Белорусский портал в Казахстане

Беларусы Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур заваявалі ўзнагароды на моладзевым ЧЕ па веласпорце на трэку



Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур заваявалі ўзнагароды на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у швейцарскім Эглі.

Ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў адзін з лідараў беларускай каманды Яўген Каралёк заняў трэцяе месца ў гонцы на выбыванне. Першае месца заняў бельгіец Жуль Эстэрс, другое ў расіяніна Аляксандра Смірнова.

У спаборніцтвах сярод юніёраў да 18 гадоў Дзяніс Мазур у гонцы на выбыванне падняўся на другую прыступку п`едэстала гонару, уступіўшы толькі Мілану Фрэціну з Бельгіі.

Чэмпіён свету 2018 года ў скрэтчы Яўген Каралёк на кантынентальным форуме выступіць таксама ў омніуме, які ўваходзіць у алімпійскую праграму. Моладзевы чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку завершыцца 26 жніўня.

23 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/159/44625
Текущая дата: 16.11.2024