Белорусский портал в Казахстане

Дар`я Домрачава ўдастоена медаля пашаны Міжнароднага саюза біятлона



Гэту ўзнагароду чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка атрымала ў час гала-вечара з нагоды 25-годдзя ўтварэння арганізацыі, які адбыўся ў Харватыі.

Дар`я Домрачава ўдастоена медаля пашаны Міжнароднага саюза біятлона (IBU). 

"Галоўны сюрпрыз для мяне ў час урачыстых мерапрыемстваў - медаль пашаны IBU. Дата заснавання саюза прыкладна супадае з тым часам, калі я актыўна пачала трэніравацца. Вельмі ганаруся, што на працягу 25 гадоў і IBU, і я толькі прагрэсіравалі", - адзначыла Дар`я Домрачава.

Беларуская біятланістка таксама пажадала ўдачы новаму прэзідэнту саюза Оле Даліну ў развіцці сусветнага біятлона. Разам з Дар`яй Домрачавай ганаровага медаля IBU ўдастоены і яе муж праслаўлены нарвежскі спартсмен Уле-Эйнар Б`ёрндален.

У чэрвені бягучага года самая паспяховая беларуская біятланістка аб`явіла аб завяршэнні кар`еры, плануючы сканцэнтравацца на выхаванні дачкі Ксеніі.

11 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/159/44899
Текущая дата: 26.12.2024