Беларускія футбалісты варатар БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі і абаронца расійскага "Краснадара" Аляксандр Мартыновіч увайшлі ў сімвалічную зборную першага тура Лігі Еўропы па версіі УЕФА.
Барысаўскі клуб на старце групавой стадыі перамог венгерскі "Відзі" (2:0). Дзянісу Шчарбіцкаму, нягледзячы на вострыя атакі сапернікаў, удалося пакінуць свае вароты ў недатыкальнасці.
Каманда Аляксандра Мартыновіча з мінімальным лікам 1:0 перамагла на выездзе турэцкі "Акхісар". У другім туры Лігі Еўропы ў групе L БАТЭ прыме 4 кастрычніка грэчаскі ПАОК, а лонданскі "Чэлсі" згуляе на сваім полі з "Відзі".
21 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/159/45042
Текущая дата: 26.12.2024