У Турцыі працягваецца адкрыты чэмпіянат па плаванні з удзелам беларускіх плыўцоў.
Нашу каманду на турніры прадстаўляюць лідары айчыннага плавання Ілья Шымановіч, Аліна Змушко і Настасся Куляшова. У другі дзень спаборніцтваў спартсмены вызначылі мацнейшых у 12 відах праграмы, два фіналы завяршыліся беларускімі перамогамі. На дыстанцыі 100 метраў брасам роўных не было Змушко, якая паказала час 1:07,57 сек. - бліжэйшая з саперніц прайграла больш за тры секунды.
На дыстанцыі 50 метраў батэрфляем у дзяўчат першае месца заняла Куляшова, апярэдзіўшы стаўшую другой прадстаўніцу Казахстана Сафію Спадарэнка на 0,21 сек. Шымановіч, аднак, падтрымаць пераможную хаду сябровак па камандзе не змог: на стаметроўцы брасам Ілья з рэзультатам 59,70 сек. фінішаваў другім, уступіўшы пераможцу Беркаю Эгрэціру ўсяго 0,15 сек.
Для беларускага трыа гэтыя медалі сталі другімі на чэмпіянаце - напярэдадні Шымановіч і Змушко першынствавалі на дыстанцыі 50 метраў брасам, а Куляшова была першай на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Заўтра нашы спартсмены зноў выйдуць на старт папярэдніх заплываў: Шымановіч і Змушко выступяць на дыстанцыі 200 метраў брасам, Куляшова заяўлена на стаметроўку батэрфляем.
Гэты турнір з`яўляецца для лідараў нашай каманды этапам падрыхтоўкі да летняй Алімпіяды, а таксама магчымасцю выканаць нарматывы на Гульні ў Парыж. Акрамя мясцовых спартсменаў і беларусаў удзел у адкрытым чэмпіянаце Турцыі таксама прымаюць плыўцы з Казахстана. Заўтра, у апошні дзень турніру, будуць разыграны 10 камплектаў узнагарод.
3 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
3 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/16/73949
Текущая дата: 28.12.2024