Вікторыя Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА).
З 6 жніўня былая першая ракетка свету займае 95-е месца, падняўшыся на 13 радкоў у параўнанні з папярэднім рэйтынгам. На мінулым тыдні яна дайшла да чвэрцьфіналу буйнога турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), але на гэтай стадыі знялася са спаборніцтваў з-за траўмы.
Топ-100 Азаранка пакінула 16 ліпеня гэтага года. Самую нізкую пазіцыю (110-е месца) яна займала з 23 па 29 ліпеня.
Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу ВТА з 35-га на 36-е месца, Арына Сабаленка — з 36-га на 39-е. Вера Лапко перамясцілася з 69-га на 66-ты радок.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2018
Мінск, 6 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/161/44489
Текущая дата: 16.11.2024