Белорусский портал в Казахстане

Амаль 34 тысячы заўзятараў праследавалі праз Беларусь на ЧС-2018



Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

За час дзеяння бязвізавага рэжыму для заўзятараў на ЧС-2018 у Расіі — з 15 чэрвеня па 25 ліпеня — праз беларускую мяжу прапушчана больш за 33,7 тыс. заўзятараў, з іх больш за 17 тыс. на ўезд у Беларусь і амаль 16,7 тыс. на выезд з краіны. 

Больш за ўсё заўзятараў перасекла мяжу ў нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэтым шляхам прыбылі амаль 6,2 тыс. чалавек, а ўсяго праз галоўную паветраную гавань краіны ў абодвух напрамках аформлена 11,7 тыс. заўзятараў.

Больш за 2,4 тыс. чалавек уехалі ў Беларусь праз аўтадарожныя пункты пропуску, 1,6 тыс. — праз чыгуначныя.

Больш за ўсё сярод заўзятараў было грамадзян Польшчы, Аргенціны і Бразіліі.

Нагадаем, меркавалася, што праз Беларусь праедуць прыкладна 150 тыс. заўзятараў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/163/44337
Текущая дата: 16.11.2024