41-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны ўпершыню за апошнія 10 месяцаў пакінуў топ-50 парнага рэйтынгу АТП.
З 6 жніўня Мірны займае 52-е месца, апусціўшыся на тры радкі ў параўнанні з папярэднім рэйтынгам. На мінулым тыдні Мірны і яго цяперашні партнёр па пары аўстрыец Філіп Освальд выбылі ў другім крузе турніру ў Кіцбюэле, тады як год таму яны дайшлі да паўфіналу.
У першай паўсотні наймацнейшых парных гульцоў спартсмен знаходзіўся з 16 кастрычніка 2017 года. Яго найвышэйшае дасягненне ў гэты перыяд — 34-е месца з 11 па 17 чэрвеня. Мірны ўзначальваў парны рэйтынг з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 мая па 9 верасня 2012 года.
Сёлета Мірны правёў 37 матчаў (19 перамог, 18 паражэнняў) і выйграў з Освальдам два турніры (у Х`юстане і Нью-Ёрку), за ўсю кар`еру парнага тэнісіста — 1.212 матчаў (773 перамогі, 439 паражэнняў) і 52 тытулы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2018
Мінск, 6 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/163/44491
Текущая дата: 27.12.2024