Белорусский портал в Казахстане

Зборная Харватыі ўпершыню прабілася ў фінал чэмпіянату свету па футболе



Футбалісты Харватыі сталі другімі фіналістамі чэмпіянату свету, перамогшы ў паўфінале англічан з лікам 2:1 у авертайме.

Пачатак сустрэчы на ​​поле маскоўскага стадыёна "Лужнікі" застаўся за харватамі, якія адразу захапілі ініцыятыву. Аднак на 5-й мінуце гульні капітан харвацкай зборнай Лука Модрыч парушыў правілы недалёка ад сваёй штрафной плошчы і Кіран Трып`ер выдатным ударам адкрыў лік.

Пасля гола харваты былі відавочна збянтэжаны і да перапынку ўсяго пару разоў сур`ёзна патрывожылі абарону сапернікаў. Атакі англічан былі значна больш небяспечныя, але лепшы снайпер гэтага сусветнага першынства Хары Кейн і яго партнёр не змаглі рэалізаваць свае шанцы.



У другой палавіне сустрэчы харваты пачалі гуляць значна хутчэй і на 68-й мінуце Іван Перышыч зраўнаваў рэзультат - 1:1. Да канца асноўнага часу абедзве каманды маглі выйсці наперад, але гола не было.

У дадатковыя паўгадзіны поспеху дасягунў Марыа Манджукіч, які прынёс валявую перамогу зборнай Харватыі - 2:1. Харваты ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінал чэмпіянату планеты.

Іх сапернікам у вырашальным паядынку сусветнага першынства 15 ліпеня ў Маскве будзе каманда Францыі, якая перамагла ў першым паўфінале бельгійцаў 1:0. Французы былі чэмпіёнамі свету роўна 20 гадоў таму, калі прымалі турнір у сябе на радзіме.

У 2006 годзе ў Германіі Францыя была сярэбраным прызёрам ЧС. Няўдачнікі паўфінальных баталій Бельгія і Англія 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу разыграюць бронзавыя ўзнагароды.

12 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/164/44141
Текущая дата: 16.11.2024