Беларуская зборная заняла другое месца на чэмпіянаце свету па верталётным спорце ў Мінску. Акрамя таго, адзін з яе экіпажаў упершыню ўвайшоў у лік прызёраў у асабістым заліку, паведамілі ў Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту.
Як адзначылі ў БФАС, гэта лепшае выступленне беларускіх верталётчыкаў у гісторыі. У камандным заліку перамагла зборная Расіі, якая выйграла і ўсе мінулыя чэмпіянаты. Замкнулі тройку польскія пілоты.
Сярод экіпажаў ужо двухразовымі чэмпіёнамі сталі Максім Сотнікаў і Алег Пуаджукас, якія выступаюць за Расію. На другім месцы аказаліся іх суайчыннікі Андрэй Арэхаў і Вадзім Сазонаў.
Бронзу сусветнага чэмпіянату ўпершыню заваявалі беларусы Аляксей Мачанскі і Антон Данчанка.
Беларусы дасягнулі поспеху і ў асобных дысцыплінах. У прыватнасці, экіпаж Уладзіміра Бугаёва і Андрэя Роганава ўзяў золата ў паралельнай развозцы грузаў. Пілоты трэніруюцца ў Віцебскім аэраклубе.
"Беларуская зборная перасягнула свае ранейшыя вынікі. Калі на мінулым чэмпіянаце ў яе было толькі адно каманднае месца, то цяпер ёсць узнагароды і ў асабістым заліку. Трэба разумець, што ў верталётным спорце нельга адразу ж стаць чэмпіёнам - гэта заўсёды планамернае развіццё. І мы бачым, што яно больш чым паспяховае: мінскія і віцебскія пілоты ўвайшлі ў лік лепшых верталётчыкаў свету. Яны паказалі добрыя вынікі практычна ў кожнай дысцыпліне", - падкрэсліў генеральны сакратар БФАС Антон Быстроў.
Расійскі пілот Алег Пуаджукас адзначыў, што чэмпіянат у Мінску арганізаваны на вышэйшым узроўні. "Бачна, што ў Беларусі верталётны спорт падтрымліваецца, - сказаў ён. - Расія і Беларусь - гэта ўсё адна школа. Мы яшчэ навучылі палякаў, якія пачынаюць ужо нас па-добраму прыціскаць. Такім чынам, спартыўная сям`я павялічваецца. Мы стараемся перадаць свой вопыт іншым краінам".
У чэмпіянаце свету прымалі ўдзел 36 экіпажаў з розных краін. Самай шматлікай была расійская зборная - 13 экіпажаў. У Мінск таксама прыляцелі верталётчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Кітая і Украіны. Усе экіпажы выконвалі практыкаванні на дзвюх мадэлях верталётаў - Robinson R-44 і Мі-2.
У выхадныя спаборніцтвы прадоўжацца, але ўжо на Кубку свету. Пілоты будуць спаборнічаць у верталётных гонках, якія можна будзе ўбачыць у Мінску на авіяцыйным фестывалі #Пранеба.
Пераможцу вызначаць у фармаце на выбыванне: пасля кваліфікацыі восем лепшых экіпажаў выйдуць у фінал, дзе будуць спаборнічаць па парах. Паглядзець спаборніцтвы можна будзе бясплатна на аэрадроме Баравая.
На фестывалі прадставяць каля 30 лятальных апаратаў: аэрастаты, верталёты, аўтажыры і самалёты, у тым ліку начны бамбардзіроўшчык По-2.
27 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/165/44328
Текущая дата: 28.12.2024