Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала на тэнісным турніры ў Маскве



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступленне на турніры ў Маскве (прызавы фонд - $750 тыс.).

У паядынку 1/16 фіналу Сасновіч, якая займае 41-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася са шведкай Ёханай Ларсан, у якой 77-я пазіцыя, і перамагла ў двух сэтах - 6:1, 6:3. Для перамогі Аляксандры Сасновіч спатрэбілася ўсяго 55 хвілін.

Турнір Moscow River Cup праводзіцца ўпершыню. Матчы праходзяць на адкрытых грунтавых кортах Нацыянальнага тэніснага цэнтра Расіі імя Хуана Антоніа Самаранча. Спаборніцтвы завершацца ў нядзелю, 29 ліпеня. Пераможца адзіночнага разраду атрымае $163 тыс.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/166/44260
Текущая дата: 28.12.2024