Беларускія баксёры сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод на міжнародным турніры памяці Сямёна Трэсціна, які праходзіў у Адэсе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.
У актыве беларусаў 3 срэбныя медалі. Іх заваявалі Мікалай Шах, які ўступіў у фінале вагавой катэгорыі 56 кг іарданскаму спартсмену Махамеду Альвардзі, Антон Чарнамаз, які прайграў у вырашальным баі катэгорыі 60 кг украінцу Станіславу Батыю, і Віктар Дзяшкевіч, які ва ўпартым паядынку ўступіў золата вагавой катэгорыі 64 кг малдаваніну Аляксандру Парасківу.
Уладальнікам бронзы стаў Вадзім Панкоў (75 кг), які прайграў у паўфінале ўкраінскаму баксёру Дзмітрыю Шчарбіню, які ў выніку стаў пераможцам спаборніцтваў у гэтай вазе.
Турнір, прысвечаны памяці вядомага ўкраінскага баксёра Сямёна Трэсціна, праводзіцца з 1996 года. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 135 спартсменаў з 15 краін.
23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/166/44272
Текущая дата: 28.12.2024