Белорусский портал в Казахстане

Група сірыйскіх дзяцей прыбыла ў Беларусь на аздараўленне



Першая ў бягучую аздараўленчую кампанію група дзяцей з Сірыі прыбыла ў Беларусь рэйсам Бейрут - Мінск.

У аэрапорце дзяцей сустракалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Надзея Ануфрыева. Як паведаміла кіраўнік цэнтра, з Сірыі прыбылі 150 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Гэта дзеці, якія страцілі бацькоў і пацярпелі ад ваенных дзеянняў. У цэнтры "Зубраня" яны будуць знаходзіцца 15 дзён, затым прыляціць наступная група дзяцей - яшчэ 150 чалавек.

Дзецям будуць аказаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера, для іх падрыхтаваны экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

Паводле слоў Надзеі Ануфрыевай, дзеці з Сірыі з задавальненнем прылятаюць у Беларусь на аздараўленне, паколькі тут яны могуць адчуць бесклапотнае дзяцінства і радасць мірнага неба над галавой.

Як паведамлялася, рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліў сродкі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 300 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая.

29 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/168/43565
Текущая дата: 16.11.2024