Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцам Рэспубліканскай хакейнай лігі.
Сёння на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» дружына кіраўніка дзяржавы ў другім паядынку фінальнай серыі перамагла хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 10:8 (3:4, 6:1, 1:3). Вынік першай гульні — 5:2.
Як і тыдзень таму ў першай сустрэчы фінальнай серыі, лік адкрылі хакеісты Мінскай вобласці — на 3-й хвіліне вызначыўся Арцём Каткавец. Неўзабаве лепшы бамбардзір сезона Андрэй Касціцын зраўняў вынік, а потым Андрэй Башко вывеў гаспадароў наперад. У абодвух выпадках адным з асістэнтаў пры ўзяцці варот быў Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне перыяду Павел Волчак закінуў трэцюю шайбу, а затым усё перавярнулася. На апошняй хвіліне на працягу 15 секунд Валерый Пугач і Аляксандр Пацэнкін вывелі гасцей наперад — 4:3. Адразу пасля перапынку гаспадары пайшлі ў атаку і Павел Волчак зноў аднавіў раўнавагу ў ліку, потым вызначыўся Алег Антоненка, затым Аляксей Шантыка аформіў хет-трык, яшчэ адзін гол у свой актыў запісаў Яраслаў Чупрыс. У складзе гасцей сваю трэцюю шайбу закінуў Алексардр Пацэнкін. У апошняй трэці матча галявая феерыя працягнулася. У гасцей сваю чацвёртую шайбу закінуў Аляксандр Пацэнкін, а таксама вызначыліся Максім Слыш і Артур Абметка. Дзясяты гол у гаспадароў — на рахунку Андрэя Міхалёва.
Лепшымі гульцамі сённяшняга матча прызнаны Аляксей Шантыка і Віталь Клімянкоў. Прызы ім уручыў славуты беларускі гандбаліст, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка.
Бронзавыя ўзнагароды заваявалі хакеісты Гродзенскай вобласці, якія абгулялі каманду Брэсцкай вобласці з лікам 6:3.
Лепшых бамбардзірам турніру стаў нападаючы прэзідэнцкай дружыны Андрэй Касціцын, у актыве якога 31 ачко (15 шайб і 16 дзейсных перадач). Прызоў таксама ўдастоены галкіпер Максім Шчэпка (Мінская вобласць), абаронца Аляксандр Коўшык (Гродзенская вобласць) і нападаючы Арцём Каркоцкі (каманда Прэзідэнта). Узнагароды ім уручыў кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.
Лепшых бамбардзірам турніру стаў нападаючы прэзідэнцкай дружыны Андрэй Касціцын, у актыве якога 31 ачко (15 шайб і 16 дзейсных перадач). Прызоў таксама ўдастоены галкіпер Максім Шчэпка (Мінская вобласць), абаронца Аляксандр Коўшык (Гродзенская вобласць) і нападаючы Арцём Каркоцкі (каманда Прэзідэнта). Узнагароды ім уручыў кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.
Прэзідэнцкая каманда стала 15-разовым пераможцам рэспубліканскага аматарскага турніру, па адным тытуле ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру — Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Звязда, 13 красавіка 2024
Звязда, 13 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/17/73671
Текущая дата: 28.12.2024