Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар`ерамі на пятым этапе "Брыльянтавай лігі" ў нарвежскім Осла.
Беларуска справілася ў спрынце з бар`ерамі і паказала рэзультат 12,63 сек. Лепш за Аліну Талай забег правяла Даніэль Уільямс з Ямайкі, якая паказала свой лепшы час у сезоне - 12,60 сек.
Бронзавым прызёрам стала Куін Харысан з ЗША - 12,71.
"Каленам закранула два бар`еры і крыху страціла ў скорасці, заняўшы другое месца, хоць, улічваючы добрую форму, разлічвала на перамогу. Пастараюся паспяхова выступіць у Стакгольме, дзе пройдзе наступны этап турніру", - адзначыла Аліна Талай.
У сектары для скачкоў у вышыню не змог падняцца на п`едэстал гонару этапу "Брыльянтавай лігі" беларус Дзмітрый Набокаў, які справіўся са стартавымі 2 м 20 см, але не пераадолеў планку на вышыні 2 м 25 см і заняў шостае месца. Перамог у гэтым відзе Мутаз Эса Баршым з Катара - 2 м 36 см. Шосты этап "Брыльянтавай лігі" пройдзе 10 чэрвеня ў Стакгольме.
8 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/170/43731
Текущая дата: 29.12.2024