Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2018 годзе прыме на аздараўленне да 500 сірыйскіх дзяцей



Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы міністра адукацыі Ігара Карпенкі з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Азамам, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.

У ходзе сустрэчы Ігар Карпенка пацвердзіў працяг супрацоўніцтва па адпачынку і аздараўленні сірыйскіх дзяцей у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Мансур Азам выказаў падзяку за падтрымку народа Сірыі, асабліва за прадстаўленую магчымасць сірыйскім дзецям адпачываць і аздараўляцца ў Беларусі. Разам з тым кіраўнік сірыйскай дэлегацыі выказаў намер пашырыць і ўзмацніць зносіны паміж краінамі ў адукацыйнай вобласці і з выкарыстаннем вопыту беларускіх калег.

У мэтах актуалізацыі супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала праект пагаднення паміж урадамі абедзвюх краін аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі, падпісанне якога дасць магчымасць істотна пашырыць узаемадзеянне ў сферы вышэйшай школы.

Сярод кірункаў супрацоўніцтва: навучанне сірыйскіх грамадзян у беларускіх навучальных установах, пашырэнне міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва, павелічэнне навукова-даследчых праектаў, абмен студэнтамі і выкладчыкамі. "Мы нацэлены на доўгатэрміновае, эфектыўнае, узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Сірыяй у сферы адукацыі і гатовыя наладжваць кантакты па ўсіх напрамках дзейнасці", - адзначыў Ігар Карпенка.

Звязда, 3 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/175/43027
Текущая дата: 29.12.2024