Экіпажы паедуць на гонку з невялікімі зменамі - у абодвух памяняліся штурманы, прычым Антон Запарошчанка ўпершыню паспрабуе сябе ў гэтай ролі.
Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" возьме ўдзел у адным з этапаў Кубка Расіі па ралі-рэйдам, "Золаце Кагана", паведаміла ў пятніцу прэс-служба "стайні" Мінскага аўтазаводу.
Этап пройдзе з 12 па 14 красавіка ў Астрахані. Пачнецца ён пралогам, а з 13 па 14 красавіка гоншчыкі пройдуць хуткасныя секцыі па правым беразе Волгі. Агульная працягласць маршруту гонкі складзе каля 770 кіламетраў, трасы спецучасткаў — каля 575 км.
"Траса на 80% пройдзе па дарозе, але звыклыя барханы "Афрыка" і "Вялікі брат" будуць у маршруце прысутнічаць. Дарэчы, менавіта гэтыя барханы з`яўляюцца візітнай карткай Астраханскай вобласці і гонкі "Золата Кагана", — распавялі ў "МАЗ-СПОРТаўта".
Беларусы выставяць на гонку толькі два экіпажы — у абодвух пасля "Дакара 2018" адбыліся змены. Кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч традыцыйна паедзе разам са сваім механікам Андрэем Жыгуліным, а вось у ролі штурмана ўпершыню паспрабуе сябе механік Аляксандра Васілеўскага Антон Запарошчанка.
Разам з Сяргеем Вішнеўскім паедзе штурман Вязовіча — Павел Гаранін. Механік у экіпажы Вішнеўскага застанецца ранейшым — гэта Андрэй Невяровіч.
"МАЗ-СПОРТаўта" сёлета парадавала прыхільнікаў каманды — экіпаж Вязовіча фінішаваў другім у ралі-рэйдзе "Дакар 2018".
Мінск, 7 красавіка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/175/43128
Текущая дата: 29.12.2024