Белорусский портал в Казахстане

Лыжнік Сяргей Далідовіч у выдатнай форме і рыхтуецца да сваёй сёмай Алімпіяды



Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай федэрацыі лыжных гонак Андрэй Каваленка.

"Учора аддадзены спісы нашай каманды на зацвярджэнне да ўдзелу ў Алімпіядзе. У дакуменце сярод сямі прозвішчаў лыжнікаў ёсць і Сяргей Далідовіч", - сказаў Андрэй Каваленка.

Старшыня федэрацыі падкрэсліў, што 44-гадовы атлет знаходзіцца ў добрай спартыўнай форме.

"Сяргей Далідовіч цяпер у выдатных спаборніцкіх кандыцыях. На мінулых выхадных ён прымаў удзел у скіятлоне ў Аўстрыі і паказаў у ходзе падрыхтоўкі да Алімпіяды нядрэнныя рэзультаты", - адзначыў старшыня федэрацыі.

У планах Сяргея Далідовіча таксама выступленне на этапе Кубка свету, які пройдзе ў Аўстрыі 27-28 студзеня. Беларускі лыжнік дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры ў 1994 годзе.

23 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/180/42244
Текущая дата: 16.11.2024