Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на тры радкі



15 студзеня Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч пачнуць выступ у Мельбурне на Australian Open.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), падняўшыся на тры пазіцыі.

На мінулым тыдні беларуска прымала ўдзел у турніры ў аўстралійскім Хобарце і дайшла да чвэрцьфінала. Гэты вынік дазволіў ёй падняцца з 69 месцы на 66, што з`яўляецца яе лепшым дасягненнем за кар`еру.

Аляксандра Сасновіч страціла тры пазіцыі ў рэйтынгу і зараз займае 56 месца.

Нагадаем, 15 студзеня беларускія тэнісісткі пачнуць свой выступ на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (Australian Open). У першым раўндзе адзіночнага разраду Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл (73-і нумар сусветнага рэйтынгу), Сабаленка — з аўстралійкай Эшлі Барці (17).

У першай дзесятцы рэйтынгу WTA таксама ёсць змены: амерыканка Како Вандэвеге паднялася на дзявяты радок, брытанка Ёхана Конта апусцілася на дзесятае месца.

Мінск, 15 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/181/42115
Текущая дата: 16.11.2024