Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Турыстычны патэнцыял Беларусі ўпершыню прэзентавалі на адной з буйнейшых сусветных турвыставак New York Times Travel Show-2018, якая адбылася 26-28 студзеня ў Нью-Ёрку.
Міністэрства спорту і турызму і НАТ пры папулярызацыі краіны на выстаўцы зрабілі акцэнт на магчымасцях пяцідзённага бязвізавага ўезду для іншаземцаў - гэта паўплывала і на афармленне нацыянальнага стэнда.
У 2017 годзе без візы ў Беларусь прыехалі амаль 80 тыс. чалавек, Злучаныя Штаты Амерыкі ўваходзяць у топ-10 краін па колькасці турыстаў, якія прыехалі па бязвізавым рэжыме.
Гасцям нацыянальнага стэнда расказалі пра беларускую прыроду і культурную спадчыну, а таксама маштабныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прыме Беларусь у бліжэйшыя гады, - Еўрагульні-2019 і чэмпіянат свету па хакеі-2021 (будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і Латвіі). New York Times Travel Show - буйны турыстычны кірмаш Паўночнай Амерыкі.
У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 100 краін, асноўны акцэнт быў зроблены на медыцынскім і сямейным турызме.
29 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/181/42415
Текущая дата: 27.12.2024