Белорусский портал в Казахстане

Каманда "Мядзведзь" стала пераможцам "Залатой шайбы"



Каманда Маскоўскага раёна Мінска "Мядзведзь" перамагла ў фінале з лікам 4:3 сталічных "грыфонаў" і стала пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе.

Вырашальны матч атрымаўся эмацыйным і адным з самых відовішчных на турніры. "Мядзведзь" перад заключным перыядам вёў у ліку 3:1, а затым здолеў закінуць чацвёртую шайбу.

"Грыфоны" намаганнямі лідэраў нападу скарацілі адставанне, але зраўняць лік не змаглі.

Звязда, 7 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/184/42024
Текущая дата: 27.12.2024