Падчас аднаўленчых работ ўмацавалі ўсходні схіл гары Гедыміна. Аналагічныя меры збіраюцца прыняць і для астатніх схілаў, якія падвяргаліся апоўзням.
На гары Гедыміна аднавілі рух пешаходнай зоны на алеі Шкірпы з боку ўсходняга схілу, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага музея Літвы.
Усходні схіл гары ачысцілі і засыпалі грунтам, каб пазбегнуць паўторных апоўзняў. Таксама была ўстаноўлена спецыяльная дрэнажная сістэма, якая дазволіць пазбаўляцца ад непажаданага скаплення вады на схілах.
У прэс-службе музея падкрэслілі, што аналагічныя меры прымяняюцца на ўсіх астатніх месцах гары, дзе схадзілі апоўзні. Адзначаецца, што асноўныя работы па аднаўленні паўночна-заходняга схілу гары Гедыміна падыходзяць да завяршэння.
Гару Гедыміна зачынілі для наведвальнікаў пасля таго, як 4 лістапада сышоў апошні апоўзень. У цяперашні час на гары ідзе падрыхтоўка да зімовага перыяду, а таксама аднаўленчыя работы. Плануецца, што да вясны наступнага года канчаткова адновяць паўночна-заходні схіл гары.
Камітэт Сейма па культуры ўзяў надзвычайную сітуацыю на гары Гедыміна пад парламенцкі кантроль. Была створана спецыяльная рабочая група, якая кожныя два тыдні павінна дакладваць аб стане гары і ходзе падрыхтоўчых работ.
Паводле ацэнак ўрада, на аднаўленне гары Гедыміна спатрэбяцца яшчэ два гады.
Мінск, 3 снежня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/185/41520
Текущая дата: 16.11.2024